19 чэрвеня 2026 года ў Нацыянальным мастацкім музеі адбылася лекцыя «Неглюбскія тэкстыльныя традыцыі: выставы, майстры, сучасны стан», якую правяла Ірына Смірнова, кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік аддзела нарадазнаўства Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
На лекцыі былі разгледжаны такія пытанні, як станаўленне яркай мастацкай традыцыі, удзел у выставачных праектах неглюбскіх майстрых, фарміраванне грамадскай і навуковай цікавасці да неглюбскай творчасці.
Было праведзена абмеркаванне спосабаў падтрымкі ў сучасных умовах неглюбскай тэкстыльнай традыцыі – аб'екта, уключанага ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, які мае патрэбу ў тэрміновай ахове.