З 20 па 22 чэрвеня 2026 года ў Брэсце праходзіў маштабны II Міжнародны форум Саюзнай дзяржавы «Вялікая спадчына — агульная будучыня», прымеркаваны да 85-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
У нядзелю, 21 чэрвеня 2026 года, адбылося пасяджэнне трох секцый форуму «Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны як кансалідуючы фактар інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы», «Духоўна‑культурныя асновы Вялікай Перамогі», «Ідэалогія неанацызму як пагроза цывілізацыйнай светабудове ў кантэксце эскалацыі міжнароднай напружанасці».
У рабоце секцыі «Духоўна‑культурныя асновы Вялікай Перамогі» прыняла ўдзел дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі доктар мастацтвазнаўства, дацэнт В.М. Папко.
Падчас пленарных пасяджэнняў і дыскусійных пляцовак былі выпрацаваны сумесныя заявы па супрацьдзеянні фальсіфікацыі гісторыі.