10 чэрвеня 2026 года адбылася лекцыя «Неглюбскі лад: ад архаікі да сучаснасці», якую правяла Ірына Смірнова, кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік аддзела нарадазнаўства Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
На лекцыі былі разгледжаны пытанні, прысвечаныя асновам традыцыі, гістарычныя працэсы, якія паўплывалі на яе трансфармацыю і захаванасць у ХХ стагоддзі.
Таксама быў праведзены майстар-клас па вырабе святочнага дзявочага галаўнога ўбору.