Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Урачыстае падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве

11 чэрвеня 2026 года ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбылося ўрачыстае падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Беларускім дзяржаўным універсітэтам замежных моў і Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

У прывітальным слове дырэктар Цэнтра Вольга Мікалаеўна Папко адзначыла: "Мы вітаем прадстаўнікоў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта замежных моў на чале з рэктарам Наталляй Яўгенаўнай Лапцінай.

Мы таксама працуем са словам. У нашым Цэнтры тры Інстытуты: Інстытут мастацтвазнаўства і этнаграфіі, фальклору, Інстытут літаратуразнаўства і Інстытут мовазнаўства. І большая частка — гэта людзі, якія вывучаюць беларускае слова. З дапамогай слова мы апісваем твор мастацтва. З дапамогай слова мы апісваем фільмы. Мы вывучаем тое, як узаемадзейнічае беларуская мова з іншымі мовамі.

І, вядома ж, для нас гэта вялікі гонар — прыняць прапанову ўніверсітэта і пасупрацоўнічаць з адной з самых прэстыжных ВНУ нашай краіны. Мы з вамі зараз знаходзімся ў нашым музеі. І сярод твораў, дзе мы знаходзімся, некаторыя налічваюць некалькі стагоддзяў, некаторыя налічваюць больш за 300 гадоў. Уявіце сабе, якое моўная шматгалоссе гучала ў прысутнасці гэтых твораў.

У нас ёсць творы мастацтва, звязаныя з культурай як беларусаў, так і іншых народнасцей — мусульман, татараў, яўрэяў і г. д.

Наша зямля вельмі багатая сваім словам і культурнымі традыцыямі. Я думаю, што дзесьці ў нашых генах таленты да моў культывуюцца стагоддзямі. Мы ўжо бачым шмат напрамкаў супрацоўніцтва. Лінгвістычны ўніверсітэт як універсітэт замежных моў развіваецца ў IT-сферы, нам гэта таксама цікава. Таму я ўпэўненая, што наша супрацоўніцтва выйдзе на новы ўзровень і будзе плённым для абедзвюх нашых устаноў».

belБеларуская мова