Госць радыё "Культура" – загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі доктар філалагічных навук, прафесар Таццяна Валодзіна.
Тэмы размовы:
- лета — гарачая пара не толькі для хлебаробаў, але і для навукоўцаў, якія выязджаюць у фальклорныя экспедыцыі;
- багацце Докшыцкага і Шаркаўшчынскага краю;
- сіла і актуальнасць беларускага фальклору;
- як навуковы аналіз пераплятаецца з жывой тканінай народных міфаў; уплыў міфаў на сучаснае грамадства;
- творчыя планы і новыя праекты аддзела фалькларыстыкі.