Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Літаратурная гасцёўня “Таемнасць прыгожага слова”

17 верасня 2026 года на філалагічным факультэце адбылася літаратурная гасцёўня "Таёмнасць прыгожага слова", прымеркаваная да дня нараджэння Максіма Танка і Дня народнага адзінства.

Госць мерапрыемства, навуковы супрацоўнік аддзела беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стст. Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ірына Сяргееўна Мяцеліца, расказала будучым настаўнікам аб напрамках даследавання шматграннай творчасці мастака слова, прачытала ўласныя вершы, прысвечаныя Максіму Танку.

Тэкст і фота з сайта: Установа адукацыі "Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка"

belБеларуская мова