18 верасня 2026 г. у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя «Культурная спадчына Беларусі за мяжой: выяўленне, вяртанне і ўвядзенне ў навуковы абарот».
Ва ўмовах глабалізацыі і актыўнай міграцыі культурных каштоўнасцяў пытанні захавання і вяртання гісторыка-культурнай спадчыны становяцца асабліва актуальнымі. Беларусь, маючы шматвяковую гісторыю і найбагацейшы культурны падмурак, сутыкаецца з неабходнасцю выяўлення згубленых артэфактаў, іх вяртання на радзіму і ўвядзення ў навуковы абарот.
Удзел прымалі:
- Аўдзей Надзея Віктараўна – намеснік начальніка ўпраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь;
- Счасновіч Наталля Сяргееўна – намеснік начальніка ўпраўлення глабальнай палітыкі і гуманітарнага супрацоўніцтва галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь;
- Мацяс Ірына Уладзіміраўна – генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь;
- Сініла Анатоль Мікалаевіч – навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;
- Усава Надзея Міхайлаўна – вядучы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-асветніцкай работы і маркетынгу Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.