Нацыянальны мастацкі музей Беларусі стаў пляцоўкай для культурнага дыялогу.
25 мая 2026 года пад скляпеннямі белай залы адбыўся першы музычны форум «Сугучча культур. Беларусь - Кітай», які аб'яднаў магістрантаў, аспірантаў і выкладчыкаў Універсітэта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
У праграме прагучала больш за дзесяць нумароў у выкананні кітайскіх і беларускіх студэнтаў. Ва ўнісон загучалі традыцыйныя кітайскія народныя інструменты. Сёлета дыпломы магістрантаў Універсітэта НАН Беларусі атрымаюць больш за 20 кітайскіх студэнтаў.
Тэкст з сайта: Тэлеканал «Беларусь-24»