У ДУА "Лідская дзіцячая музычная школа мастацтваў" адбылося праслухоўванне канкурсантаў у намінацыі "Музычная літаратура".
Старшыня журы — Мацаберыдзэ Нэлі Вячаславаўна, прарэктар па навуковай рабоце, дацэнт кафедры тэорыі музыкі ўстановы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі", дацэнт, кандыдат мастацтвазнаўства, старшыня Асацыяцыі беларускіх даследчыкаў музыкі ГА "Беларускі саюз музычных дзеячаў", член ГА "Беларускі Саюз кампазітараў", РГА "Таварыства тэорыі музыкі" (Расія), узнагароджана ганаровымі граматамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, старшыня і член аргкамітэтаў і журы рэспубліканскіх конкурсаў і фестываляў.
Член журы – Цмыг Галіна Паўлаўна, загадчык аддзела музычна-выканальніцкага мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт, навуковы кіраўнік навукова-творчага аб'яднання "Facultatis" і старшыня Каардынацыйнага савета НТА "Рэха Спадчыны" ГА "Беларускі саюз музычных дзеячаў", узнагароджана нагрудным знакам узнагароды імя У.М. Ігнатоўскага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Член журы — Серакова Алена Віктараўна, лаўрэат рэспубліканскіх, міжнародных і ўсерасійскіх конкурсаў, член ГА "Беларускі саюз музычных дзеячаў", лаўрэат прэмій імя Героя Беларусі Мітрапаліта Філарэта, першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, дырэктар установы адукацыі "Лідскі дзяржаўны музычны каледж".
Тэкст і фота з сайта: ВК-канал ДУА "Лідская дзіцячая школа мастацтваў"