Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Навукова-практычны семінар у Брэсце

Дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Лявонавіч Капылоў прыняў удзел у навукова-практычным семінары для настаўнікаў-філолагаў Ленінскага раёна горада Брэста.

Ігар Лявонавіч пазнаёміў прадстаўнікоў педагагічнай грамадскасці Брэста з новымі навуковымі дасягненнямі Інстытута, абмеркаваў пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай навукова-даследчых работ навучэнцамі, іх удзелам у алімпіядах. Асаблівую ўвагу вучоны акцэнтаваў на праблеме скланення прозвішчаў у рускай і беларускай мовах.

Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа

belБеларуская мова