Навіны

Цырымонія ўручэння навуковым і навукова-педагагічным работнікам дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара
У свеце, дзе тэхналогіі абнаўляюцца хутчэй за палітычныя саюзы, выйграе той, хто здольны ствараць уласныя рашэнні і ўкараняць іх у рэальную вытворчасць. Для Беларусі гэты выбар даўно стаў стратэгічным. Пра гэта Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка гаварыў на цырымоніі ўручэння навуковым і навукова-педагагічным работнікам дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара, паведамілі ў праграме

«Будучыня — час навукі»
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка 22 студзеня 2026 года ўручыў дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам. Урачыстая цырымонія адбылася ў Палацы Незалежнасці. Дыпломы доктара навук Кіраўнік дзяржавы ўручыў 12 вучоным. Уладальнікам вучонай ступені доктара мастацтвазнаўства стала дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Вольга Папко за раскрыццё значэння прыватных калекцый

Рэспубліканская канферэнцыя навучэнцаў "Першы крок у навуку"
Маладыя вучоныя Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прынялі ўдзел у Рэспубліканскай канферэнцыі навучэнцаў «Першы крок у навуку» (арганізаваў і правёў Савет маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук), якая прайшла 20 студзеня 2026 года. Маладыя вучоныя Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры актыўна ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства, а таксама

Трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах "беларуская мова" і "беларуская літаратура"
Супрацоўнікі Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі старшы навуковы супрацоўнік аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры кандыдат філалагічных навук Алена Аляксандраўна Карп і навуковы супрацоўнік сектара гісторыі беларускай літаратуры аддзела узаемасувязяў літаратур Марына Пятроўна Варабей, а таксама супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра

Выстава дасягненняў суверэннай Беларусі «Мая Беларусь»
Выстава дасягненняў суверэннай Беларусі «Мая Беларусь» праходзіць у Мінскім міжнародным выставачным цэнтры з 19 снежня 2025 г. па 23 лютага 2026 г. На пляцоўцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі «Навука і інавацыі» Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа дэманструе кніжную выставу «Акадэмічная гуманітарыстыка: дасягненні і новыя гарызонты», на якой прадстаўлены выданні, што адлюстроўваюць даследаванні

Прэс-канферэнцыя «Культурная спадчына Беларусі»
14 студзеня 2026 года, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вучоныя Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі пачынаюць праекты па каталагізацыі найбагацейшай спадчыны шклозавода «Нёман». Пра гэта расказала дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Вольга Папко падчас прэс-канферэнцыі ў БЕЛТА. У рамках праекта мастацтвазнаўцы правядуць поўную навуковую