Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Навіны

Навіны

Ігар Капылоў / Скажы не маўчы

Госць праграмы «Скажынемаўчы» — Ігар Лявонавіч Капылоў, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. У праграме: Як прайшоў Тыдзень беларускай мовы? Якія падзеі сталі ключавымі? 21 лютага — Дзень роднай мовы. Як наш госць ставіцца да таго, што ў календары ёсць такое свята? Ці запатрабаваная беларуская мова ў лічбавым асяроддзі і прафесійнай сферы?

Чытаць падрабязней »
Навіны

Круглы стол «Жывое багацце Беларусі»

20 лютага 2026 года ў прэс-цэнтры Дома прэсы адбыўся круглы стол «Жывое багацце Беларусі: мова заўтрашняга дня праз адукацыю, культуру і тэхналогіі». Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі: фарміраванне моўнай прасторы для маладога пакалення, уключаючы новыя адукацыйныя стратэгіі і тэхналагічныя інавацыі; папулярнасць кантэнту на беларускай мове сярод моладзі; уплыў сучасных медыя, літаратуры і навуковых дасягненняў на папулярызацыю мовы; вынікі ўзаемадзеяння дзяржаўных устаноў, навукоўцаў і дзеячаў культуры.

Чытаць падрабязней »
Навіны

Рэспубліканскі семінар «Слова, кніга, навука: прастора прафесійнага дыялогу»

19 лютага 2026 года ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа прайшоў Рэспубліканскі семінар «Слова, кніга, навука: прастора прафесійнага дыялогу». Падчас сустрэчы вучоных-мовазнаўцаў і бібліятэкараў абмяркоўвалася роля бібліятэк як найважнейшай прасторы захавання, вывучэння і папулярызацыі моўнай спадчыны. Падчас дыялогу былі

Чытаць падрабязней »
Навіны

Прэзентацыя альбомаў серыі «Фальклорныя скарбы Беларусі»

Два новыя выданні серыі «Фальклорныя скарбы Беларусі» прадставілі ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі 19 лютага 2026 года. Альбомы «Ой, пушчу стралу па ўсяму сялу» і «Абярнуся я шэрай зязюляй» прысвечаны баладам і каляндарна-абрадавым песням, перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны». Гэта працяг навукова-папулярнай серыі «Фальклорныя скарбы Беларусі», тры першыя

Чытаць падрабязней »
Навіны

Літаратурная гасцёўня «Беларускія абрады і традыцыі: культурная спадчына нашага народа»

19 лютага 2026 года да Міжнароднага дня роднай мовы на філалагічным факультэце прайшла літаратурная гасцёўня «Беларускія абрады і традыцыі: культурная спадчына нашага народа» з навуковым супрацоўнікам аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Цатуравай Алёнай

Чытаць падрабязней »
Навіны

Дыялогавая пляцоўка «Чистота слова — чистота души»

17 лютага 2026 года ў рамках Тыдня роднай мовы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры адбылася дыялогавая пляцоўка «Чистота слова — чистота души», прысвечаная прафілактыцы выкарыстання ненарматыўнай лексікі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел эксперты з розных абласцей: старшы навуковы супрацоўнік аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і

Чытаць падрабязней »
belБеларуская мова