Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Навіны

Навіны

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. Даведаліся, як жыве і развіваецца беларускае слова

Госць студыі «Новая раніца» — Вольга Мікалаеўна Папко, доктар мастацтвазнаўства, дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Тэмы гутаркі: мерапрыемствы з нагоды Дня роднай мовы; цікавасць да беларускай мовы; захаванне культуры беларускай мовы; беларускія імёны; дыялекты і іх вывучэнне; даследаванні і выданні.

Чытаць падрабязней »
Навіны

Актуальнае інтэрв'ю / Вольга Папко

Чаму Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі застаецца ключавым для захавання нацыянальнай ідэнтычнасці? Вольга Папко, дырэктар Цэнтра, расказвае пра ролю ўстановы ў захаванні мовы, развіцці літаратуры і працы з моладдзю. - Чаму Цэнтр стаў найважнейшым у структуры Нацыянальнай акадэміі навук і як ён дапамагае захаваць беларускую мову?

Чытаць падрабязней »
Навіны

Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове

Захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці, падтрымка нацыянальных моў і культур — 21 лютага свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Беларусь не выключэнне: многія арганізацыі і ўстановы прысвячаюць гэтаму святу круглыя сталы, семінары, цікавыя сустрэчы, творчыя конкурсы і інтэлектуальныя спаборніцтвы. Правядзенне Рэспубліканскай дыктоўкі па беларускай мове таксама стала добрай традыцыяй. 20 лютага 2026 года

Чытаць падрабязней »
Навіны

Літаратурная вечарына з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы

19 лютага 2026 года, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Літаратурная вечарына з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы і Года беларускай жанчыны адбылася ў гісторыка-культурным комплексе «Лошыцкі», перадае карэспандэнт БЕЛТА. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Беларусі, а таксама члены Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА. Усяго святочная вечарына аб'яднала больш за 100 гасцей з 30 краін.

Чытаць падрабязней »
Навіны

Сустрэча са школьнікамі сталічнай школы № 178 імя Т.А. Лук’яновіча

20 лютага 2026 года, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, загадчык аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі кандыдат філалагічных навук, дацэнт В.М. Курцова сустрэлася са школьнікамі сталічнай школы № 178 імя Т.А. Лук’яновіча. Падчас сустрэчы вучні даведаліся пра асаблівасці беларускай дыялектнай

Чытаць падрабязней »
belБеларуская мова