Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Справаздачна-выбарны сход членаў ППА

14 сакавіка 2024 г. адбыўся справаздачна-выбарны сход членаў пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры. 

Прысутныя, заслухаўшы даклады старшыні прафкама і рэвізійнай камісіі, адкрытым галасаваннем прызналі працу прафсаюзнага камітэта за справаздачны перыяд здавальняючай. Члены прафсаюза падзякавалі прафсаюзны камітэт за сацыяльнае партнёрства.

Падчас сходу старшынёй пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі абраная Паўлава Алёна Пятроўна. Пажадаем абранаму прафсаюзнаму лідару і прафсаюзнаму камітэту поспехаў і плённай працы па ахове правоў і законных інтарэсаў працоўных.
belБеларуская мова