У Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага ў Мінску 14 сакавіка адкрылася выстава сакральнага мастацтва «33 ступени», прымеркаваная да свята Вялікадня, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны».
Праект створаны вучонымі НАН Беларусі пры падтрымцы спецыялістаў Музея гісторыі горада Мінска.
У экспазіцыі выставы прадстаўлены сакральныя прадметы з навуковых калекцый аддзела старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН. Гэтыя калекцыі ў 2001 годзе Савет Міністраў Беларусі прызнаў нацыянальным здабыткам.
Тэкст з сайта: Информационное агентство «Минск-Новости»
Фото Александра Морунова