15 сакавіка 2024 г. на галоўнай пляцоўцы ХХХІ Міжнароднага кніжнага кірмашу адбылася прэзентацыя фундаментальнай 6-томнай серыі кніг «Этнокультурные процессы историко-этнографических регионов Беларуси в прошлом и настоящем» (2010-2023), апублікаванай у выдавецтве «Беларуская навука». У прэзентацыі прынялі ўдзел навуковыя супрацоўнікі аддзела нарадазнаўства Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН — аўтары шматгадовага комплекснага этналагічнага даследавання традыцый матэрыяльнай, сацыяльнай і духоўнай культуры насельніцтва рэгіёнаў Беларусі ад старажытнасці да нашага часу: А.Ул.Гурко (аўтар ідэі серыі), А.Вікт.Гурко (навуковы рэдактар), а таксама аўтары раздзелаў кніг: Л.В.Ракава, Т.І. Кухаронак, В.М. Бялявіна, Г.І. Каспяровіч, В.В. Шэйбак, Г.А. Крумплеўская, С.У. Грунтоў.
Мерапрыемства суправаджалася відовішчным і маляўнічым дзействам – выступленнем фальклорнага праекта «Сутонне» пад кіраўніцтвам Л.П. Сівуравай, якое гарманічна дапоўніла прэзентацыю мастацкімі вобразамі Беларускага Падняпроўя.
У прэзентацыі прынялі ўдзел супрацоўнікі выдавецкага дома "Беларуская навука".