Універсітэт НАН Беларусі сумесна з Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі з 6 па 10 красавіка 2026 года рэалізаваў адукацыйную праграму павышэння кваліфікацыі «Прафесійная эфектыўнасць навуковых работнікаў».
Мэтай адукацыйнай праграмы з'яўляецца ўдасканаленне кіраўніцкіх кампетэнцый у сферы навукі і інавацый, а таксама ўкараненне сучасных методык павышэння выніковасці навукова-даследчай дзейнасці.
Навучанне па адукацыйнай праграме прайшлі 24 навуковыя работнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі, Гомельскай абласной сельскагаспадарчай доследнай станцыі, Інстытута пладаводства, Інстытута лесу, Інстытута механікі металапалімерных сістэм імя У.А. Белага, а таксама БелІСА, ААТ «Інтэграл», Беларускага навукова-даследчага і праектнага інстытута нафты.