Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Навуковы семінар “Навуковая лабараторыя: за кулісамі акадэмічнага кнігавыдання”

10 красавіка 2026 года ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбыўся навукова-практычны семінар па тэксталогіі для студэнтаў філалагічнага факультэта БДПУ імя Максіма Танка “Навуковая лабараторыя: за кулісамі акадэмічнага кнігавыдання”.

Падчас работы семінара былі абмеркаваны актуальныя пытанні тэксталогіі: выбар асноўнага тэксту; асноўны тэкст і рэдакцыі твораў; прынцыпы падачы навуковых каментарыяў; цэнзура і аўтарскі тэкст; асаблівасці падрыхтоўкі навукова каментаваных збораў твораў і інш.

Тэкст і фота з сайта: Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы

belБеларуская мова