Дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі І.Л. Капылоў прыняў удзел у творчай сустрэчы з жыхарамі Астравецкага раёна, якая адбылася на базе Астравецкай раённай бібліятэкі. У творчай сустрэчы прымалі ўдзел вядомы пісьменнік, публіцыст, тэле- і радыёвядучы, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Навум Гальпяровіч; мастак, заснавальнік і галоўны рэдактар газеты “Друг пенсионера” Анатоль Гармаза, а таксама прадстаўнікі органаў кіравання раёна, творчая інтэлігенцыя, вучні.
Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа