Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Творчая сустрэча «Крыніца натхнення — Пастаўшчына»

У раённым выканаўчым камітэце адбылася творчая сустрэча «Крыніца натхнення — Пастаўшчына». На ёй дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Капылоў прэзентаваў сваю новую кнігу «Беларуская мова: ад А да Я».

Сустрэча сабрала шмат прыхільнікаў роднага слова і знаўцаў гісторыі Пастаўскага краю: работнікаў Цэнтральнай раённай і дзіцячай бібліятэк, раённага краязнаўчага музея, настаўнікаў і вучняў гарадскіх і сельскіх школ, удзельнікаў аматарскага літаратурнага аб'яднання «Світанак» пры Цэнтры культуры і народнай творчасці раёна і інш.

Тэкст і фота з сайта: Установа «Рэдакцыя раённай газеты "Пастаўскі край"»

belБеларуская мова