5 верасня 2026 года ў Батанічным садзе адбыўся штогадовы Фестываль навукі.
Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі сумесна з клубам гістарычнай рэканструкцыі «Вейна» прадставіў інтэрактыўную пляцоўку ў секцыі «Гісторыя і традыцыі».
Арганізацыю і правядзенне пляцоўкі забяспечылі супрацоўнік Цэнтра Маркіш Ангеліна Валянцінаўна і кіраўнік клуба рэканструкцыі «Вейна» Маркевіч Аляксей Мікалаевіч.
Для наведвальнікаў фестывалю была падрыхтавана насычаная праграма:
• фотазона з магчымасцю прымерыць гістарычныя даспехі і патрымаць зброю;
• паказальныя паядынкі з элементамі фехтавання;
• інтэрактыўная экспазіцыя, прысвечаная народнай медыцыне і паўсядзённаму побыту.
Мерапрыемства выклікала жывую цікавасць у гасцей фестывалю.