Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Цырымонія адкрыцця Рэспубліканскага кінафестывалю «Кінавек»

Па распараджэнні Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і ў мэтах выканання плана мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і святкаванні 100-годдзя беларускага кіно, распрацаванага ў адпаведнасці з даручэннем Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, супрацоўнікі аддзела экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прынялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця Рэспубліканскага кінафестывалю «Кінавек«, якая прайшла ў кінатэатры «Піянер» г. Мінска 28 лютага.

На цырымоніі адкрыцця выступіў генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Юрый Мар'янавіч Аляксей (на першым фота), які расказаў пра слаўную гісторыю беларускага кіно, пра ўклад у яго развіццё і даследаванне айчынных дзеячаў культуры і навукі, у тым ліку акадэмічных кіназнаўцаў.

На другім фота: супрацоўнікі аддзела экранных мастацтваў са старшынём Беларускага саюза кінематаграфістаў, заслужаным дзеячам мастацтваў Беларусі Віктарам Ігаравічам Васільевым.

belБеларуская мова