2026
Густова-Рунцо, Л. А. Музыка православной церкви в Беларуси: парадигма познания: монография / Л.А. Густова-Рунцо ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, яз. и лит. — Минск : Беларуская навука, 2026. — 111 с.
У манаграфіі прадстаўлена першае ў беларускім і рускамоўным мастацтвазнаўстве комплекснае даследаванне тэарэтычных асноў праваслаўнай пеўчай практыкі. Аўтар прапануе новую метадалогію яе вывучэння, пазначаючы яе структуру і функцыі, тыпы, віды і разнавіднасці, вызначае яе выканальніцкія стылі і асаблівасці рэпертуару.
Прызначана для музыказнаўцаў і мастацтвазнаўцаў – даследчыкаў сакральнага мастацтва, выкладчыкаў спецыяльных і агульных курсаў па гісторыі музычнай культуры, гісторыі і тэорыі царкоўных спеваў, хормайстраў і рэгентаў.
Дуктава, Л.Г. Нацыянальныя культурныя коды ў беларускім эпасе мяжы ХХ-ХХІ стст. / Л.Г.Дуктава. — Мн. : Беларуская навука, 2026. — 335 с.
У манаграфіі комплексна разгледжана пытанне рэцэпцыі нацыянальных культурных кодаў у беларускім эпасе мяжы ХХ–ХХІ стст., абгрунтоўваецца паняцце «нацыянальны культурны код», разгледжана сістэма культурных кодаў. На шырокім зрэзе эпічных твораў паказана, як адбываецца выспяванне і крышталізацыя кодаў у паэтыцы твора, як кодавы інструментарый дазваляе абазначыць ідэйна-аўтарскую парадыгму мастакоў слова пры адлюстраванні розных
аспектаў нацыянальнай ідэнтычнасці. Выдзелены коды, якія маркіруюць Беларусь (коды бусла, зубра, валошкі і інш.), разгледжаны код «кужаль», звязаны з асаблівасцямі нацыянальнага менталітэту, а таксама код «палеская мадонна», які рэпрэзентуе рысы характару беларускай жанчыны – нястомнай працаўніцы, клапатлівай гаспадыні і ахоўніцы сямʼі.
Адрасавана выкладчыкам, студэнтам і ўсім, каго цікавіць пытанне функцыянавання нацыянальных культурных кодаў у мастацкай літаратуры.
Заходняя Беларусь (1921-1939): гісторыя, культура, літаратурны рух: зборнік навуковых артыкулаў, прысвечаны 85-годдзю з дня аб’яднання Беларусі і Дню народнага адзінства // Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. — Мн. : Беларус. навука, 2026. — 287 с.
Зборнік навуковых артыкулаў падрыхтаваны па выніках правядзення Міжнароднай навуковай канферэнцыі
«Заходняя Беларусь (1921–1939) – гісторыя, культура, літаратурны рух – і сучасныя праблемы развіцця», якая адбылася 17 верасня 2024 г. у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Аўтары аналізуюць сацыяльна-палітычныя, грамадска-культурныя, канфесійныя і іншыя працэсы ў Заходняй Беларусі, ідэйныя прыярытэты і парадыгму літаратурна-мастацкага дыскурсу, асэнсоўваюць падзеі восені 1939 г. у гістарычным лёсе беларускага народа, адлюстраванне заходнебеларускага жыцця ў творах прыгожага пісьменства, даследуюць традыцыі кансалідацыі грамадскіх сіл у барацьбе за аб’яднанне Беларусі міжваеннага перыяду на этапе навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і інш.
Адрасуецца навуковым работнікам, выкладчыкам ВНУ, аспірантам і студэнтам, усім, хто цікавіцца гісторыяй беларускага народа, яго інтэлектуальна-творчай спадчынай.
Кухаронак, Т.И. Народные обряды белорусов : для детей сред. и ст. шк. возраста / Т.И. Кухаронак. – Минск : Беларусь, 2026 – 72 с.
У кнізе ў займальнай форме расказваецца пра шматлікія каляндарныя і сямейныя святы, абрады і звычаі беларусаў у мінулым і сучаснасці. Аўтар паказвае, што ў традыцыйнай культуры беларускага народа кожны абрад, песня, рытуальнае дзеянне, моўная формула заўсёды былі накіраваны на забеспячэнне здароўя і дабрабыту ўсіх членаў сям'і, атрыманне багатага ўраджаю, падтрыманне добрых адносін паміж дарослымі і дзецьмі, годнае шанаванне продкаў.
Выданне прызначана для школьнікаў, а таксама будзе карысна тым, хто цікавіцца святочнаабрадавай спадчынай беларусаў.
Милюченков, С. А. Сельские поселения Беларуси XVI – начала XX в.: историко-этнологическое исследование / С.А. Милюченков. – 2-е изд., испр. и доп. – Минск: Беларуская навука, 2026. – 333 с.: ил.
ISBN 978-985-08-3382-2.
В монографии исследуется развитие сельских поселений, характеризуются их типы, виды, пространственная организация. Рассматриваются структура крестьянских усадеб и господских дворов, типы деревянных жилых, хозяйственных, производственных и других построек. Анализируется предметно-понятийное содержание названий исследуемых реалий в письменных источниках XVI–XVIII вв. и народных говорах Беларуси. Книга богато иллюстрирована, дополнена приложением с картами и фотографиями сельских поселений.
Рассчитана на историков, этнологов, архитекторов, искусствоведов, лингвистов, краеведов и музейных работников.
Ненадовец, Е.А. Край голубых озер: озера Беларуси в легендах и преданиях / Е.А. Ненадовец. — Минск : Беларуская навука, 2026. — 175 с.
На территории нашей республики много озер: больших и малых, глубоких и мелких, известных и не очень. Недаром нашу страну называют краем голубых озер, а сами озера — глазами земли. Наиболее крупные и известные из них (Нарочь, Свитязь, Князь-озеро и др.) описаны в устном поэтическом творчестве далеких предков. Благодаря им мы все глубже узнаем историю нашей земли.
Книга адресована всем тем, кто интересуется историей родного края, нашим духовным и культурным наследием.
Ой, пушчу стралу па ўсяму сялу : беларускія народныя каляндарныя песні з пераказам на рускую і англійскую мовы : іл. выд. з гукавым дадат. // уклад. С. М. Лісіцы ; навук. рэд. А. І. Лакотка ; прадм. Т. В. Валодзінай ; іл. Н. М. Бярнадскай і В. А. Налівайка. — Мн. : Беларус. навука, 2026. — 231 с.
Зборнік яркіх узораў каляндарна-абрадавай паэзіі, якая адлюстроўвае светапогляд беларусаў і вылучаецца глыбокім гуманізмам і мастацкай дасканаласцю. Аўдыядадатак будзе падарункам для аматараў народных спеваў. Падаецца пераказ сюжэтаў на рускую і англійскую мовы. Тэксты ілюстраваныя адметным відам беларускага народнага мастацтва – выцінанкамі, створанымі Наталляй Бярнадскай і Вольгай Налівайка. Аўтэнтычнае гучанне песень можна паслухаць па кюар-кодзе.
Адрасаваны шырокаму колу чытачоў.