Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Семінар па метадалогіі правядзення навуковых даследаванняў

4 красавіка ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прайшоў семінар для студэнтаў факультэта пачатковай адукацыі, якія з'яўляюцца ўдзельнікамі студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі "Lingva orbis" (кіраўнік – дацэнт кафедры беларускага і рускага мовазнаўства А.С. Васілеўская) і студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі "Lexis" (кіраўнік – дацэнт кафедры беларускага і рускага мовазнаўства А.У. Сідарэнка).

У БДПУ імя Максіма Танка праходзіць Тыдзень навукі. У рамках Тыдня навукі сустрэчы з навукоўцамі сталі ўжо традыцыйнымі і праходзяць у чацвёрты раз. Супрацоўнікі сектара этналінгвістыкі і фальклору і аддзела славістыкі і тэорыі мовы правялі семінар па метадалогіі правядзення навуковых даследаванняў.

Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

 
belБеларуская мова