22 сакавіка 2024 года ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылося пасяджэнне кіналекторыя "Экран і час", прысвечанае 80-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пад назвай "Пламя Хатыни навечно в сердцах белорусов» (да 81-й гадавіны трагічнай гібелі жыхароў в. Хатынь, знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі).
Перад прысутнымі выступіў запрошаны лектар - навуковы супрацоўнік Цэнтра ваеннай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Валерый Мікалаевіч Надтачаеў з гістарычным экскурсам аб фактах генацыду беларускага народа ў гады нацысцкай акупацыі.
У сваю чаргу, старшы навуковы супрацоўнік аддзела экранных мастацтваў кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Яўгенія Уладзіміраўна Голікава-Пошка расказала прысутным аб дакументальных і ігравых фільмах, створаных у Беларусі і прысвечаных трагедыі Хатыні. Пасля заканчэння лекторыя адбылася ажыўленая дыскусія.