Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Выстава старажытнабеларускага сакральнага мастацтва «33 СТУПЕНИ»

14 сакавіка 2024 года ў 18.00 у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбудзецца адкрыццё выставы старажытнабеларускага сакральнага мастацтва «33 СТУПЕНИ» – сумеснага праекта Музея гісторыі горада Мінска і аддзела старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Выстава працягне працу да 19 мая 2024 года.

Выстава знаёміць наведвальнікаў з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі сакральнага мастацтва, прысвечанымі евангельскім падзеям Крыжовага шляху Ісуса Хрыста і святу Вялікадня, з калекцыі аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Прадстаўленыя на выставе творы сакральнага мастацтва, якія былі практычна вернутыя з небыцця, дазваляюць адчуць значэнне духоўнай спадчыны для сучаснасці, усвядоміць культурную ідэнтычнасць і ажывіць гістарычную памяць.

belБеларуская мова