Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Лекцыя  «Атлантыда Якуба Коласа»

6 сакавіка 2024 года ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа ў рамках адукацыйна-музейнага праекта «Простыя словы» адбылася лекцыя вядучага навуковага супрацоўніка аддзела беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стст. Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Анатоля Трафімчыка «Атлантыда Якуба Коласа».

Анатоль Трафімчык, вядомы коласазнаўца, прапанаваў паразважаць пра існуючыя прачытанні паэмы "Новая зямля". Праведзенае аўтарам даследаванне дазволіла раскрыць існаванне раней невядомых або слаба распрацаваных бакоў «энцыклапедычнай» інтэрпрэтацыі паэмы.

Фота з сайта: Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

belБеларуская мова