Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

«Ад першых граматык да сучасных інфармацыйных тэхналогій» 

Новае выданне «Ад першых граматык да сучасных інфармацыйных тэхналогій» прэзентуюць у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі 23 лютага. Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Інстытута мовазнаўства Ігар Капылоў.

"У пятніцу адбудзецца прэзентацыя нашага новага выдання "Ад першых граматык да сучасных інфармацыйных тэхналогій". У прэзентацыі прымуць удзел студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Мы раскажам пра невядомыя старонкі творчасці першага аўтара беларускай граматыкі Браніслава Тарашкевіча і сучасныя тэхналогіі, дзякуючы якім быў створаны першы ў гісторыі арфаэпічны слоўнік беларускай мовы", - расказаў Ігар Капылоў.

Тэкст і фота з сайта: БелТА. Беларускае тэлеграфнае агенцтва

belБеларуская мова