Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Сустрэча з гімназістамі

21 лютага ў гімназіі № 22 г. Мінска прайшла сустрэча вучняў 5–11 класаў з вучонымі-дыялекталогамі, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы.

У сустрэчы прыняў удзел кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі БДПУ імя Максіма Танка Юрый Чарнякевіч, навуковыя супрацоўнікі аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Юлія Хвіланчук і Ірына Галавіна.

Навучэнцы даведаліся пра асаблівасці беларускіх народных гаворак.

Падчас сустрэчы дэманстраваўся фільм «Гаворкі Беларусі».

Текс и фото с сайта:  Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

belБеларуская мова