Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Вечарына беларускай культуры ў Вялікім тэатры

13 лютага ў Вялікім тэатры Беларусі адбылася Вечарына беларускай культуры, перадае карэспандэнт БелТА.

Перад паказам оперы «Сівая легенда» гледачы змаглі стаць удзельнікамі інтэрактыву.

Выстава з фондаў Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пазнаёміла наведвальнікаў з традыцыйнымі беларускімі жаночымі касцюмамі з розных рэгіёнаў краіны.

"Касцюм любога народа ўбірае ў сябе яго традыцыі і паказвае становішча чалавека ў грамадстве. Беларускі касцюм у гэтым плане не выключэнне. Яго адрознівае разнастайнасць у рэгіёнах. У нашым музеі ёсць каля 100 комплексаў арыгінальных беларускіх касцюмаў. Гэта самая вялікая калекцыя беларускага народнага касцюма, і ў кожнага ёсць свае адметныя асаблівасці. Напрыклад, у касцюмах Палесся і Брэстчыны прысутнічаюць чырвоны, зялёны, белы і нават чорны колеры», — расказаў загадчык аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Барыс Лазука.

Тэкст і фота з сайта: Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БЕЛТА)

У Вялікім тэатры Беларусі адбылася Вечарына беларускай культуры, перадае карэспандэнт "Мінск-Навіны".
Такія вечарыны тэатр праводзіць штогод перад паказам нацыянальнай оперы "Сівая легенда". Для гасцей падрыхтавалі выставу традыцыйнага беларускага касцюма, майстар-класы па завязванні наміткі і слуцкіх паясоў.
 
"Існавала некалькі павер'яў, што валасы замужняй жанчыны могуць прынесці бяду. Але паступова яе пакрытая галава стала этычнай нормай. Замужняя беларуска павінна была так паўстаць перад людзьмі як маці і гаспадыня. Па манеры завязвання наміткі можна было вызначыць, адкуль жанчына прыехала", - расказаў загадчык аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Барыс Лазука.
 
belБеларуская мова