5 лютага 2024 года на базе Мінскай духоўнай акадэміі адбыўся круглы стол «Сучасныя тэндэнцыі ў развіцці народнай культуры».
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Беларуская праваслаўная царква сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі. У пасяджэнні таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.
Ад Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ў круглым стале прынялі ўдзел і выступілі з дакладамі: Валодзіна Таццяна Васільеўна, загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў, доктар філалагічных навук («Святыя крыніцы Беларусі: вытокі і ўзоры шанавання»); Боганева Алена Міхайлаўна, загадчык сектара этналінгвістыкі і фальклору ("Феномен народнай рэлігійнасці і яго адлюстраванне ў народнай прозе"); Ярмоленка Эльвіра Валер'еўна, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы («Праваслаўная пісьмовая спадчына: вывучэнне і папулярызацыя»); Каспяровіч Галіна Іванаўна, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела нарадазнаўства («Православные фестивали в Республике Беларусь: тенденции развития»).
Тэкст і фота з сайта: Мінская духоўная акадэмія імя свяціцеля Кірыла, епіскапа Тураўскага