10 лютага 2026 г. у прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя «Женщины-ученые Беларуси: государственная поддержка, достижения и вклад в развитие интеллектуального потенциала страны» з цыкла прэс-мерапрыемстваў «Созидающие и вдохновляющие», прымеркаванага да Года беларускай жанчыны.
У рамках прэс-канферэнцыі спікеры абмеркавалі сістэму нацыянальнай палітыкі Беларусі па падтрымцы жанчын у навуцы, якая стварае ўмовы для самарэалізацыі і кар'ернага росту. Асаблівая ўвага была ўдзелена прарыўным дасягненням у розных дзяржаўных галінах і асабістаму досведу беларускіх жанчын-вучоных, прыклад якіх служыць натхненнем для маладых, а таксама напамінам аб неабходнасці ліквідацыі бар'ераў і гендарных стэрэатыпаў, што перашкаджаюць паўнавартаснаму доступу жанчын да навукі.
Удзел прымалі:
- Сямашка Алена Валянцінаўна – суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь са складу, упершыню абранага Усебеларускім народным сходам; кандыдат юрыдычных навук, дацэнт;
- Дубаневіч Вольга Валер'еўна – галоўны вучоны сакратар Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт;
- Папко Вольга Мікалаеўна – дырэктар дзяржаўнай навуковай установы "Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", доктар мастацтвазнаўства, дацэнт;
- Глеб Марына Уладзіміраўна – загадчык цэнтра гісторыі навукі і архіўнай справы дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", кандыдат гістарычных навук, дацэнт;
- Васілеўская Дар'я Сяргееўна - старшы навуковы супрацоўнік цэнтра "Фізіка элементарных часціц" дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут фізікі імя Б.І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", кандыдат фізіка-матэматычных навук;
- Корсак Кацярына Паўлаўна - старшыня Савета маладых вучоных г. Мінска пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь;
- Казакова Ірына Валер'еўна - прафесар кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар філалагічных навук, прафесар;
- Стэмпіцкі Віктар Раманавіч - прарэктар па навуковай рабоце ўстановы адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі", кандыдат тэхнічных навук, дацэнт;
- Юсцінская Гюльнара Мансураўна - прарэктар па навуковай рабоце ўстановы адукацыі "Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка", кандыдат педагагічных навук, дацэнт.
Тэкст і фота з сайта: Дом Прессы