Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Літаратурная вечарына з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы

19 лютага 2026 года, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Літаратурная вечарына з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы і Года беларускай жанчыны адбылася ў гісторыка-культурным комплексе «Лошыцкі», перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Беларусі, а таксама члены Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА. Усяго святочная вечарына аб'яднала больш за 100 гасцей з 30 краін.

З прывітальным словам на беларускай мове да ўдзельнікаў звярнуўся міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў. Ён адзначыў, што Міжнародны дзень роднай мовы, заснаваны па ініцыятыве ЮНЕСКА, нагадвае пра каштоўнасць і ўнікальнасць кожнай мовы, яе ролю ў захаванні культурнай спадчыны і фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці.

Дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, член Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА В.М. Папко падкрэсліла: «Беларуская мова — нашы карані; гэта тое, што цешыць, тое, што натхняе. Гэта не толькі падмурак нашай культуры, але і наша будучыня».

У гістарычнай атмасферы комплексу «Лошыцкі» кіраўнікі дыпламатычных місій з Індыі, Кітая, Кыргызстана, ААЭ, Сербіі, Славакіі, Турцыі, Узбекістана, Вялікабрытаніі, Ізраіля і Сірыі, прадстаўнікі ААН і МАМ у Беларусі прадэкламавалі творы выдатных беларускіх аўтараў, прысвечаныя жанчыне, маці і Радзіме. 

Фонды і архівы беларускага тэлебачання ажывілі галасы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Дапоўнілі культурную праграму выступленні творчых калектываў і выканаўцаў беларускай эстрады. 

Тэкст з сайта: БЕЛТА: Беларускае тэлеграфнае агенцтва; Беларусь 24

belБеларуская мова