9 красавіка 2026 года ў зале дакументаў па мастацтве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбыўся кінапаказ, прымеркаваны да Дня касманаўтыкі і 65-годдзя першага палёту чалавека ў космас!
Гледачам прадставілі кінааповесць "Іду шукаць" (1966) рэжысёра Ігара Дабралюбава.
У дэталях фільма дапамог разабрацца старшы навуковы супрацоўнік аддзела экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Марына Аляксандраўна Белаокая.
Тэкст і фота з сайта: тг-канал Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі