22 красавіка 2026 года прайшла лекцыя Ірыны Лампе, загадчыка аддзела навукова-інфармацыйнай работы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, члена таварыства дружбы з замежнымі краінамі секцыі «Беларусь — Японія» «Художественные особенности и символика кимоно» для студэнтаў і прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і касцюма УА «Беларуская дзяржаўная акадэміі мастацтваў».
У рамках лекцыі было разгледжана кімано як складаная мастацкая і культурная сістэма, у якой злучаюцца эстэтыка, сімволіка і сацыяльныя коды японскай традыцыі. Асаблівая ўвага была ўдзелена эвалюцыі тканін — ад гістарычных узораў да сучасных тэхналогій і матэрыялаў. Асобны блок быў прысвечаны тэхналогіям дэкарыравання тэкстылю — ручнога роспісу Юдзен і яго разнавіднасцям (Кага, То і Кё), трафарэтным і рэзервовым тэхнікам афарбоўвання, уключаючы шыборы (тэхніку вузельчыкавага афарбоўвання).