Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Анонс прэзентацыі кнігі народных казак «Ішоў Бай па сцяне…»

30 красавіка 2026 г. у 11.00 па адрасе г. Мінск, вул. Сурганава, д. 1, к. 2, аўд. 302 адбудзецца прэзентацыя кнігі народных казак «Ішоў Бай па сцяне...» у апрацоўцы старшага навуковага супрацоўніка аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Юрыя Пацюпы і мастацкім афармленні Маі Пейхвасэр (Пракаповіч).

Зборнік спецыяльна арыентаваны на дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, суправаджаецца прадмовамі для бацькоў і дзетак, многія казкі друкуюцца ўпершыню.

На прэзентацыі выступіць Музычная капэла Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, прагучаць казкі з кнігі, аўтар апрацовак і мастачка раскажуць, як нараджалася кніга, адкажуць на пытанні. Выступяць запрошаныя пісьменнікі-казачнікі, фалькларысты і літаратуразнаўцы.

belБеларуская мова