29 красавіка 2026 года ДУК «Ваўкавыскі раённы цэнтр культуры» сабраў найлепшых майстроў і аматараў народнага мастацтва на Абласным форуме «Яднаемся рамствамі».
Асаблівую каштоўнасць форуму надалі выступленні ганаровых гасцей.
Сваім вопытам і навуковымі напрацоўкамі з удзельнікамі падзяліўся Яўген Міхайлавіч Сахута — доктар мастацтвазнаўства, прафесар, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, член экспертнай камісіі па народных мастацкіх рамёствах пры Міністэрстве культуры РБ. Яго даклад быў прысвечаны сучаснаму стану і тэндэнцыям развіцця традыцыйных рамёстваў.
Тэкст і фота з сайта: тг-канал «Культура Дятловщины»