13 мая 2026 года прайшла лекцыя загадчыка аддзела навукова-інфармацыйнай работы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі І.Ю. Лампе, прысвечаная эстэтыцы японскага касцюма (на якой таксама праводзілася дэманстрацыя кіцуке) для студэнтаў кафедры мастацтваў і асяродкавага дызайну факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ.
На лекцыі быў разгледжаны японскі касцюм, гісторыя яго ўзнікнення, арнаментацыя, а таксама спосабы апранання ў залежнасці ад эпохі.