Аддзел фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі разам з Магілёўскім дзяржаўным універсітэтам імя А. Куляшова 15 мая 2026 года правялі навукова-практычны семінар «Нястомны руплівец на фальклорнай ніве: да 200-гадовага юбілею П.В. Шэйна».
Павел Васільевіч Шэйн — выдатны беларускі фалькларыст, пачынальнік сістэматычнага збору народнай творчасці. Менавіта ён распрацаваў падрабязную «Праграму для збірання помнікаў народнай творчасці», якую разаслаў створанай ім жа шырокай сетцы карэспандэнтаў з розных куткоў тагачаснага Паўночна-Заходняга краю. Падрыхтаваны ім том пад назвай «Беларускія песні» быў самай буйной працай сярод аналагічных зборнікаў 1860-1870-х гг.
Падчас семінара абмеркаваны перыпетыі лёсу і жыццёвы шлях П.В. Шэйна, месца і роля П.В. Шэйна ў станаўленні і развіцці беларускай этнаграфіі і фалькларыстыкі, зборы П.В. Шэйна як крыніца вывучэння этнічнай культуры беларусаў, рукапісная спадчына ў архівах.
У семінары прынялі ўдзел навукоўцы з Мінска, Магілёва, Полацка, Мазыра, Віцебска.