Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Адукацыйна-асветніцкая сустрэча «Становление советской исторической прозы»

25 мая 2026 года ў Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэце адбылася адукацыйна‑асветніцкая сустрэча «Становление советской исторической прозы: имена, герои, жанры, адресаты».

Падчас мерапрыемства быў паслядоўна разгледжаны працэс станаўлення і эвалюцыі жанру ў 1920-1930-я гады, прааналізаваны творчыя прынцыпы вядучых аўтараў, у прыватнасці, Юрыя Тынянава і Уладзіміра Караткевіча, а таксама раскрыты жанравая спецыфіка і мастацкія прыёмы літаратурнай рэканструкцыі гістарычных падзей. Асобная ўвага была ўдзелена фарміраванню вобразаў галоўных герояў, асаблівасцям адрасацыі аповеду і сацыякультурным фактарам, якія абумовілі чытацкі інтарэс эпохі.

У рамках сустрэчы выступілі выкладчыкі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта і навуковыя супрацоўнікі Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (вучоны сакратар Інстытута кандыдат філалагічных навук, дацэнт Л.У. Іконнікава і загадчык аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры доктар філалагічных навук, дацэнт Г.М. Кісліцына).

Тэкст з сайта: Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт

Прагляд трансляцыі адукацыйна-асветніцкай сустрэчы «Становление советской исторической прозы: имена, герои, жанры, адресаты»

belБеларуская мова