Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Прэзентацыя выдання «Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны Беларусі»

27 мая 2026 года ў Лідскім музычным каледжы адбылася прэзентацыя ўнікальнага выдання — «Анталогіі нацыянальнай харавой спадчыны Беларусі».

Аўтар праекта — кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт, загадчык аддзела музычнага-выканальніцкага мастацтва і этнамузыкалогіі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Галіна Паўлаўна Цмыг.

Усе ахвотныя маглі азнаёміцца са зместам даследавання, а ў заключэнні сустрэчы аўтар перадала навучальны дапаможнік у дар каледжу для папаўнення бібліятэчнага фонду і практычнага выкарыстання ў навучальным працэсе.

Тэкст і фота з сайта: Установа адукацыі «Лідскі дзяржаўны музычны каледж»

belБеларуская мова