20-22 мая 2026 года ў Санкт-Пецярбургу адбыўся Першы Пецярбургскі этнафорум, прымеркаваны да Года адзінства народаў Расіі.
Прадстаўнічы форум прайшоў пад эгідай акадэмічнай навукі. Арганізатарамі выступілі Музей антрапалогіі і этнаграфіі імя Пятра Вялікага (Кунсткамера) і Санкт-Пецярбургскае аддзяленне Расійскай акадэміі навук.
Трохдзённая праграма ўключала пленарныя пасяджэнні, панэльныя дыскусіі, майстар-класы, этнадэфіле і маштабны кірмаш этнапраектаў.
На форуме сустрэліся навукоўцы, лідары этнічных супольнасцей, этнаблогеры, прадпрымальнікі, палітыкі і грамадскія дзеячы.
У этнафоруме прынялі ўдзел і даследчыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Галоўны навуковы супрацоўнік аддзела нарадазнаўства Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, доктар гістарычных навук Галіна Іванаўна Каспяровіч выступіла з дакладам «Этнокультурный потенциал русских Республики Беларусь как компонент стабильного и безопасного развития Союзного государства России и Беларуси».