28 мая 2026 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛіМ) адбыліся XXVI Узвышаўскія чытанні – штогадовая міждысцыплінарная канферэнцыя, якая арганізуецца з 2000 г. Яны прысвечаны вывучэнню літаратурна-творчага аб'яднання «Узвышша», якое адыгрывала значную ролю ў развіцці беларускай культуры ў 1926-1931 гг. Сёлета ўдзельнікі канферэнцыі мелі асаблівую нагоду для абмеркаванняў – стогадовы юбілей з дня ўтварэння аб'яднання (26 мая 1926 г.).
Тэкст і фота з сайта: Архівы Беларусі
На канферэнцыі выступілі супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі: старшы навуковы супрацоўнік аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы кандыдат філалагічных навук Я.І. Грыневіч, загадчык аддзела ўзаемасувязей літаратур Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы кандыдат філалагічных навук, дацэнт А.В. Трафімчык, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Д.М. Дрозд.