Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

10 гадоў электроннаму навукова-асветніцкаму рэцэнзаванаму часопісу «София»

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 10-годдзю часопіса «София», адбылося ў Беларускім культурным цэнтры духоўнага адраджэння пры храме Усіх Святых 24 чэрвеня 2026 года.

Для ўдзельнікаў мерапрыемства была арганізавана экскурсія па ўсім храмавым комплексе і музею-крыпце.

Пасля адбылося ўрачыстае пасяджэнне ў Белай зале комплексу.

Павіншаваць часопіс прыйшлі таксама прадстаўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры — дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа І.Л. Капылоў, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела беларускай літаратуры ХІ–ХІХ стагоддзяў Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы І.В. Саверчанка, галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова» Н. М. Шапран, загадчык кафедры тэорыі і практыкі кітайскай мовы БДУЗМ доктар філалагічных навук, прафесар А.М. Гардзей і інш. Да віншаванняў таксама далучылася дырэктар Беларускага культурнага цэнтра духоўнага адраджэння, старшыня Савета старэйшын ГА «Беларускі саюз жанчын» Таццяна Іванаўна Калядка.

Тэкст і фота з сайта: Камея-клуб

belБеларуская мова