1 ліпеня 2026 года ў Музеі старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбыўся семінар‑нарада для работнікаў арганізацый, якія ўваходзяць у склад дзяржаўнага вытворча-гандлёвага аб'яднання «Белмастацпромыслы». Мерапрыемства сабрала 20 спецыялістаў, занятых распрацоўкай і стварэннем вырабаў народных мастацкіх рамёстваў.
Пасля лекцыйнай часткі адбылася тэматычная экскурсія па экспазіцыі музея. Вядучы навуковы супрацоўнік сектара вывучэння старажытнабеларускай культуры аддзела старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі кандыдат мастацтвазнаўства Марыя Мікалаеўна Віннікава прадставіла даклад «Старажытнабеларускае мастацтва, традыцыйныя рамёствы, матэрыялы і тэхналогіі».
Тэкст і фота з сайта: Белхудожпромыслы