Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Круглы стол "Беларуская жанчына – сэрца тэатра і краіны"

Ярмалінская Вераніка Мікалаеўна, загадчык аддзела тэатральнага мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, старшыня Беларускага саюза тэатральных дзеячаў, 30 ліпеня 2026 года правяла творчую сустрэчу і круглы стол "Беларуская жанчына – сэрца тэатра і краіны" ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры.

Гісторыя нашай краіны і тэатра багатыя на імёны знакамітых беларусак, такіх як Еўфрасіння Полацкая, Саламея Русецкая, Ларыса Александроўская, Стэфанія Станюта, Аляксандра Клімава і многіх іншых, якія прысвяцілі сваё жыццё Беларусі і сваёй прафесіі. І па-свойму кожная жанчына з'яўляецца гераіняй сваёй краіны. Пра іх і ішла размова на творчай сустрэчы.

belБеларуская мова