Культурны код і каларыт эпох. У Навукова-даследчым музеі беларускага мастацтва і культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі – папаўненне калекцыі. Яе ўпрыгожылі святыні – абразы беларускага іканапісу, якія захавалі традыцыі і самабытны почырк.
Помнікі беларускага іканапісу – «Уваход Гасподні ў Іерусалім» і «Сашэсце Святога Духа на апосталаў» – занялі ганаровае месца «ў свецкім жыцці». Гледачу - не проста экспанаты, а сведкі эпохі, якія захавалі мову сімвалаў, фарбаў і вобразаў.
Тэкст з сайта: АНТ