Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Экспазіцыя Навукова-даследчага музея беларускага мастацтва і культуры папоўнілася рэплікамі посуду Налібоцкай мануфактуры Радзівілаў

Шкляныя келіхі і ваза з гербам роду — работа разьбяроў, гравіроўшчыкаў і мастакоў шклозавода «Нёман».

Таксама наведвальнікі музея могуць убачыць выратаваныя карціны XVIII-XIX стагоддзяў з Брэсцкай вобласці. Вялікая карціна на рэлігійную тэматыку "Уваход у Іерусалім" нядаўна прайшла рэстаўрацыю. Гэта адзін з самых ранніх твораў, што паступілі ў калекцыю музея. Другі твор з той самай царквы ў Чаравачыцах Кобрынскага раёна — "Сыходжанне Святога Духа на апосталаў", адзначыла загадчык сектара вывучэння старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Паліна Богдан.

Аўдыяінтэрв'ю можна праслухаць па спасылцы: Канал «Культура» Беларускага радыё

belБеларуская мова