21 жніўня 2026 года ў Мсціславе ў райвыканкаме адбылося пасяджэнне рабочай групы па арганізацыі сустрэчы XXXIII экспедыцыі «Дарога да святыняў».
Таксама ў гэты дзень у цэнтральнай бібліятэцы адбылася сустрэча ўдзельнікаў раённага літаратурнага клуба з беларускімі пісьменнікамі. Падчас сустрэчы выступілі прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, якія ўдзельнічалі ў экспедыцыйнай паездцы: паэт і рэдактар Вадзім Спрынчан, фотамастак Аляксандр Лабада, навуковы супрацоўнік аддзела беларускай літаратуры XX і XXI стагоддзяў Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай мовы, культуры і літаратуры НАН Беларусі Аляксандр Лапата-Загорскі, а таксама літаратар, гісторык і загадчык аддзела ўзаемасувязяў літаратур Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай мовы, культуры і літаратуры НАН Беларусі Анатоль Трафімчык. Свае вершы ўвазе гасцей таксама прадставілі ўдзельнікі аб'яднання «Литературный мир Мстиславщины».
Тэкст і фота з сайта: Mst life — Новости Мстиславля