Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Анонс прэс-канферэнцыі «XXXIII Дзень беларускага пісьменства»

Прэс-канферэнцыя на тэму "XXXIII Дзень беларускага пісьменства: літаратурная спадчына Касцюкоўшчыны і праграма галоўнага кніжнага свята краіны".

Дата: 27 жніўня 2026 года
Час: 11:00
Месца правядзення: прэс-цэнтр Дома прэсы

Эскперты абмяркуюць:

  • ход падрыхтоўкі да маштабных урачыстасцяў;
  • канцэпцыю правядзення святочных мерапрыемстваў;
  • ключавыя асаблівасці праграмы гэтага года.

Госці раскажуць аб прэзентацыях знакавых кніжных навінак, запланаваных сустрэчах з пісьменнікамі, а таксама аб узнагароджанні лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі.

Спікеры:

  • Алеся Ігнатава – начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь;
  • Ігар Капылоў – дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт;
  • Аляксандр Лапата-Загорскі  – навуковы супрацоўнік аддзела беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стст. Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі;
  • Анжэла Садоўская – загадчык аддзела рэкламы УП "Выдавецтва" Беларусь;
  • Святлана Ганцарэвіч – намеснік дырэктара РВУ «Выдавецкі дом "Звязда"»;
  • Алена Стэльмах – першы намеснік старшыні ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі", паэт, дзіцячы пісьменнік, публіцыст;
  • Леанід Крыванос – старшыня МАА ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі", беларускі паэт, празаік, публіцыст;
  • Вольга Рацэвіч – галоўны рэдактар часопіса "Маладосць";
  • Жанна Сайкоўская – начальнік аддзела арганізацыі гандлю і рэкламы ААТ "Белкніга".

Тэкст з сайта: тг-канал Мінінфарм Беларусі

belБеларуская мова